У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" польскае каталіцкае выданне Gość Niedzielny

Каталіцтва

Каталіцтва / AFP

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт і старонкі ў сацсетках польскага каталіцкага выдання Gość Niedzielny. Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна, інфармацыя з'явілася ў абноўленым пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

У апошні час выданне публікавала матэрыялы пра Беларусь, у тым ліку інтэрв'ю з экс-палітвязнямі Алесем Бяляцкім і Анджэем Пачобутам, артыкулы пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі і публікацыі пра выдварэнне з краіны польскіх каталіцкіх святароў.

Гэта не першы выпадак, калі беларускія ўлады прызнаюць "экстрэмісцкімі" замежныя СМІ. Раней у спіс унеслі эстонскае Postimees, сайт Euronews, польскае інфармацыйнае агенцтва PAP, рускую службу BBC і "Голас Амерыкі". 

Антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі таксама выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.