У Сінгапуры людзям пачалі плаціць за чытанне кніг
Чытанне кнігі / slovzapas.net
У Сінгапуры людзям пачалі плаціць за чытанне кніг. Урад запусціў праграму па барацьбе з думскроллінгам — звычкай бясконца гартаць стужкі навінаў і сацсеткі.
Людзям прапануюць чытаць па 15 хвілін у дзень. За такі "сеанс" налічаюць 20 віртуальных манет. Іх можна абмяняць на рэальныя грошы, але трэба назапасіць прынамсі 1 тысячу балаў. То-бок, рэгістраваць сеансы чытання не менш за 50 дзён без перапынкаў.
Дазваляецца адзначаць адзін сеанс чытання за дзень. Напрыклад, па дарозе на працу, за абедам ці перад сном.