Дональд Туск сказаў, што Украіна губляе 27 тысяч чалавек забітымі і параненымі штомесяц

Дональд Туск

Дональд Туск / канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы

Выступаючы ў польскім Сейме, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, якія страты нясе армія Украіны праз напад Расіі.

— Нашы партнёры з Украіны праінфармавалі мяне, што апошнім часам колькасць забітых і параненых складае 27 тысяч на месяц. Гэта, вядома, на жаль, у самым страшным сэнсе гэтага слова, рэкорды ў гэтай вайне, — прывёў лічбы польскі прэм'ер.

Ацэньваючы перспектывы на бліжэйшыя месяцы, Туск выказаў сур'ёзную занепакоенасць развіццём канфлікту.

— Я кажу пра бліжэйшыя некалькі месяцаў, скажам, да ранняй вясны, бо, паводле ўсіх крыніц, менавіта позняя восень і зіма стануць самым крытычным часам у гэтай расійска-ўкраінскай вайне, — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.