Мінскі аэрапорт масава затрымлівае рэйсы ў Расію

Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / 34travel.me

Мінскі аэрапорт масава затрымлівае рэйсы ў Расію. Самалёт "Аэрафлота", які мусіў у 6:30 вылецець у маскоўскі аэрапорт "Шарамеццева", у 10:30 яшчэ стаяў ля гейта. А борт Belavia вылецеў у тым жа напрамку з дзвюхгадзіннай затрымкай.

Два сённяшнія рэйсы ў Маскву ўвогуле адмененыя. Затрымкі закранулі і іншыя напрамкі. Борт у Стамбул вылецеў на 1 гадзіну 35 хвілінаў пазней ад запланаванага. На 1 гадзіну спазняецца самалёт да Кутаісі, на 50 хвілінаў — да Ташкента.

Усе гэтыя палёты "Белавія" выконвае праз тэрыторыю Расіі. А там уведзеныя абмежаванні ў сувязі з атакай украінскіх дронаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.