Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі

Сустрэча палітвязняў

Сустрэча палітвязняў / LookByMedia

19 сакавіка па памілаванні на волю выйшлі 250 палітвязняў. Ад таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія трапілі за краты паводле палітычных матываў, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Да таго ж за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек. На момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю. Пакуль яны былі ў зняволенні, пра палітычныя матывы іх пераследу інфармацыі не было.

Атрымліваецца, што пасля вызвалення 250 палітвязняў у сакавіку праваабаронцы прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.

На перамовах з Джонам Коўлам Лукашэнка назваў няпраўдай звесткі, што ён на месца вызваленых палітвязняў набірае новых у два разы болей.

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі
Статыстыка палітычнага пераследу / ПЦ "Вясна"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.