Украіна нанесла маштабны ўдар па Расіі, гарыць НПЗ пад Масквой
Гарыць НПЗ у Капотні / Скрыншот
Уночы на 20-га верасня Украіна нанесла маштабны дронавы ўдар па Расіі. Гарыць НПЗ пад Масквой, а ў маскоўскіх аэрапортах ўведзеныя абмежаванні на палёты.
У Мінабароны РФ заяўляюць пра знішчэнне больш за 1600 бепілотнікаў. У тым ліку 450, накіраваных на Маскву. Прынамсі некалькі ўкраінскіх дронаў расійскія вайскоўцы збілі нафтаперапрацоўчым заводам у Капотні — і не шкада ж ім было найбуйнейшага маскоўскага НПЗ!
Падчас атакі ўкруінцы выкарыстоўвалі не толькі дроны, але і дальнабойныя ракеты ўласнай вытворчасці "Фламінга". Пра гэта ў сваім ранішнім звароце заявіў Уладзімір Зяленскі.