Статкевіч расказаў, як яму апладзіравалі на Ночы музеяў у Мінску

Беларускі палітык даў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit

Беларускі палітык даў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit / LookByMedia

Мікалай Статкевіч, адзіны з вядомых былых беларускіх палітвязняў, які застаўся ў краіне пасля вызвалення, даў інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Zeit. У гутарцы ён расказаў пра жыццё ў Беларусі, прапановы паехаць на лячэнне ў Германію і пра настроі ў беларускім грамадстве.

Паводле слоў Статкевіча, за ім вядзецца асаблівае назіранне з боку КДБ, а з жонкай у яго ёсць правіла не абмяркоўваць планы дома. Выехаць з краіны ён адмаўляецца, нягледзячы на прапановы аб лячэнні, якія паступалі ў тым ліку з Германіі, дзе жывуць яго дочкі і ўнукі.

Палітык паведаміў, што пасля вызвалення ў яго не было пашпарта для атрымання медыцынскай дапамогі, дакумент вярнулі пазней. Ён таксама расказаў, што знос дома ў мінскім "пасёлку навукоўцаў", дзе ён жыве, паскорыўся пасля яго вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.