Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”? Эфір

Уладзімір Мацкевіч

Уладзімір Мацкевіч

За чатыры месяцы, якія прайшлі пасля інтрыгоўнай “гульні Мацкевіча”, пра яе практычна ўсё паспелі забыцца. Час ад часу толькі ў “глыбінях інтэрнэту” ці экспертнай супольнасці ўзнікала пытанне наконт вынікаў той гульні, якая сабрала 50 удзельнікаў на пяць дзён для абмеркавання стану беларускага грамадства і дэмсіл. Тады, збіраючы ўдзельнікаў, Мацкевіч папярэджваў асноўных актараў палітычнага, экспертнага і медыйнага поля: “Гуляй — інакш прайграеш”. І вось нарэшце Мацкевіч выклаў свой разбор вынікаў гульні. На 35 старонках.

Чым была адметная гульня для самога Мацкевіча? Ці сапраўды асноўная песімістычная выснова ў тым, што ў нас “няма палітычнага суб’екта, здольнага распрацаваць і рэалізаваць стратэгію трансфармацыі Беларусі”? Ці, магчыма, гэтага асноўныя гульцы і не хочуць? Ці сапраўды тыя, хто ў гульні ўдзелу не ўзяў, у выніку прайгралі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.