Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) адносна магчымага мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, сіяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе сустрэчы з ім прыгадваць як лепшае, што ў яго жыцці здарылася. Але што датычна вынікаў трохгадзінных перамоў з уладаром Крамля, — тут усё складана. Праўда, не менш складана ўсё ў сэнсе станоўчых вынікаў перамоў трампаўскіх пасланнікаў з Зяленскім.
 
Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін — удзельнікаў саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі, дачыненняў з рэжымам Лукашэнкі і агулам успрыманне беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.