Сабаленка могуць пакараць за вечарыну букмекера. Што здарылася?

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Getty Images

Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў тэнісе (ITIA) вывучае абставіны вечарыны букмекерскай кампаніі, на якой пабывала Арына Сабаленка. Разам з беларускай мерапрыемства наведалі Коры Гаўф, Мірра Андрэева і іншыя зоркі сусветнага тэніса. Пра гэта паведаміў журналіст Бэн Ротэнберг.

Вечарына прайшла на Манхэтэне перад стартам асноўнай сеткі US Open. Яе арганізаваў амерыканскі бізнесмен Дэйв Грутман, сярод партнёраў якога была пазначана букмекерская кампанія. Сабаленка, Гаўф, Андрэева і іншыя тэнісісты фатаграфаваліся на фоне лагатыпа букмекера.

Цяпер ITIA правярае, ці не парушылі спартсмены антыкарупцыйныя правілы. Прычым справа не абавязкова ў атрыманні грошай ад кампаніі. Нават удзел у мерапрыемстве і публічныя фатаздымкі на фоне яе лагатыпа патэнцыйна могуць стаць парушэннем правілаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.