Што карыснага для беларусаў паспела зрабіць КР за 2 месяцы “працы” — эфір

Маргарыта Ворыхава

Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё

Пайшоў трэці месяц працы Каардынацыйнай рады, а пахваліцца дэлегатам гэтага нібыта протапарламента асабліва няма чым. Не, канешне, можна казаць пра фарміраванне розных камісій і кааліцый ды спрачацца пра бюджэт медыягрупы КР, можна нават пару рэзалюцый у падтрымку нечага ці некага прыняць, але для людзей па-за межамі КР, а тым больш — дэмсіл, гэта ні пра што. Кіраўніка сакратарыята нават ніяк не могуць прызначыць!
 
Чаму Каардынацыйная рада да гэта часу не пачала дзейнічаць у працоўным фармаце, трэці месяц займаючыся вырашэннем арганізацыйных пытанняў? Калі чакаць рэформы КР і з чаго яна павінна пачацца? Як КР можа дапамагчы вырашэнню праблем беларускай дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады Маргарыта Ворыхава і лідарка фракцыі “Наступ”Лізавета Пракопчык у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.