Запазычанасць аграрыяў Гомельскай вобласці ў 2026 годзе вырасла на 129 млн рублёў

Станоўчай дынамікі па памяншэнні запазычанасці няма

Станоўчай дынамікі па памяншэнні запазычанасці няма / LookByMedia

Запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацый Гомельскай вобласці органам прымусовага выканання за 2026 год павялічылася на 129,3 млн рублёў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, які знаходзіцца ў распараджэнні Еўрарадыё ад ініцыятывы BELPOL.

Паводле даных на 1 жніўня 2026 года, на выкананні знаходзіцца 181 даўжнік з ліку дзяржаўных і камунальных прадпрыемстваў вобласці на агульную суму 1 155 млрд рублёў.

З іх 122 даўжнікі — прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу з агульнай сумай запазычанасці 869,3 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.