Грошы Ілана Маска, пякельныя санкцыі і дарагі падарунак з Катара. Амерыканскі веснік

"Амерыканскі веснік"

"Амерыканскі веснік" / Euroradio

Пра што спрачаюцца ў амерыканскім “Твітары” і на кухнях заходняга паўшар’я? Асноўныя навіны ЗША чытайце ў нашым рэгулярным аглядзе.

 

“Пякельных санкцый” да выбараў не будзе

Новыя санкцыі супраць Расіі адклалі — хутчэй за ўсё, іх не прымуць да лістападаўскіх выбараў у ЗША, піша Bloomberg.

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм лабіраваў законапраект, які дазволіў бы амерыканскаму прэзідэнту ўводзіць 100-працэнтныя пошліны ў дачыненні да краін, якія з’яўляюцца галоўнымі імпарцёрамі расійскай нафты. Канкрэтна нікога па імені не называюць, але найбуйнейшымі пакупнікамі расійскай нафты і газу ў свеце з’яўляюцца Індыя і Кітай.

Амерыканскія медыя называюць гэтую ініцыятыву Грэма законапраектам “аб пякельных санкцыях”. Але чаму такую простую і зразумелую ідэю баяцца рэалізаваць?

Па-першае, гэта магло б прывесці да росту коштаў на паліва, і, верагодна, таму перад выбарамі такіх рэзкіх крокаў рабіць не будуць.

А дэмакраты асцерагаюцца, што прэзідэнт Дональд Трамп зможа выкарыстаць свае новыя паўнамоцтвы і для юрыдычнага абгрунтавання іншых імпартных пошлін — хоць і тыя, якія ён увёў раней, усё яшчэ аспрэчваюцца ў судах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.