Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана
Камень на магіле Тамаша Зана
Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан.
Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. А пасля вяртання пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.