Усё будзе “ОКІ”? Пра ШІ-партыі, “Наступ” на Офіс і стратэгію перамоў — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Следам за Віктарам Бабарыкам, які, па яго словах, займаецца стварэннем новага праекта Belarus Network, і Марыяй Калеснікавай, у якой таксама ёсць планы па стварэнні “нечага свайго”, пра заснаванне сваёй палітычнай структуры нечакана заявіў і яшчэ адзін удзельнік “каманды Бабарыкі” — Іван Краўцоў. Вось толькі і яго “ОКІ” (Офіс Краўцова Івана), і дэманстрацыя беларусаў Варшавы сталіся не больш як ШІ-жартам і палітычным тролінгам. Але і сведчаннем таго, як розняцца шляхі былых партнёраў і паплечнікаў.

Што стала нагодай для гэтага здзеклівага палітычнага жарту Краўцова і чым яго ідэя адрозніваецца ад віртуальнага выбарцы “Яські-гаспадара”, прыдуманага некалі Лябедзькам? Ці сапраўды “каманда Бабарыкі” канчаткова развалілася? Якую стратэгію перамогі бачаць найбольш перспектыўнай палітыкі з “пакалення 2020-га”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.