Ад перамоў па Украіне да беларускіх палітвязняў: якой будзе палітыка ЗША? Эфір
Кацярына Шмаціна
Супрацьстаянне дэмакратаў з Трампам будзе толькі павялічвацца, і гэта, як ні парадаксальна, можа быць не на карысць амерыкана-беларускага перамоўнага трэка. Ужо гучаць перасцярогі, што перамовы гэтыя, а адпаведна, і вызваленні палітвязняў, калі не скончацца, дык будуць пастаўлены на працяглую паўзу. Як, фактычна, пастаўлены на паўзу кантакты Вашынгтона з беларускімі дэмсіламі.
Ці сапраўды супрацьстаянне Кангрэса з Трампам можа прывесці да спынення перамоў з Лукашэнкам? Ці існуюць варыянты захаваць гэты трэк па вызваленні палітвязняў і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы? Ці магчымая змена палітыкі ЕС адносна Мінска на фоне пагрозы спынення “амерыканскага трэка” і чым небяспечныя пагрозы Лукашэнкі ўзмацняць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па міжнароднай бяспецы, даследчыца Lawfare Institute Кацярына Шмаціна ў 16:00.