“Гарант”: ці здольны Лукашэнка гарантаваць бяспеку Зяленскаму — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Гарантам бяспекі прапанаваў стаць для Зяленскага Лукашэнка. Маўляў, самому ляцець у Маскву прэзідэнту Украіны на перамовы з Пуціным небяспечна, а вось калі Лукашэнка паляціць разам з ім!.. І для нечага прыплёў сюды, апроч гарантый бяспекі, байку пра “тры славянскія народы”, якія заўсёды паразумеюцца, калі ім шкадлівыя англасаксы перашкаджаць мірыцца не будуць. Што да міру і гарантый, да Лукашэнкі ўзнікае шмат пытанняў. Да прыкладу, у якой ступені незалежнасць Беларусі ён захоўвае і што там з будаўніцтвам так званай саюзнай дзяржавы?.. І навошта так актыўна рыхтуе сваіх карнікаў страляць ва ўласны народ у выпадку ўзнікнення пратэсных настрояў?

Ці здольны Лукашэнка даваць хоць нейкія гарантыі Зяленскаму ўвогуле, не кажучы ўжо пра палёт у Маскву? Чаму Вальфовіч раптам пачаў гаварыць пра “дэструктыўныя сілы за мяжой”, якія мараць вярнуцца ў краіну і зрынуць рэжым? Ці будзе куды вяртацца беларусам, калі Саюзная дзяржава будзе “будавацца” ў абраным кірунку? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.