“Чорная пятніца” для беларускіх кніг: што можна набыць са зніжкай ужо цяпер

Беларускія кнігі

Беларускія кнігі / Pradmova

27 лістапада пачынаецца “чорная пятніца” — сезон святочных распродажаў, падчас якога можна набыць калядныя і навагоднія падарункі для сябе, родных і сяброў са значнымі зніжкамі.

Як кажуць, найлепшы падарунак — гэта кніга. А мы дадаём: асабліва калі яна на беларускай мове і выдадзена ў найлепшых беларускіх выдавецтвах. 

Больш — у аглядзе Еўрарадыё. 

 

Выдавецтва “Янушкевіч”

На сайце кніжнай крамы “Кнігаўка” ёсць аб’ява пра зніжкі да 80% у перыяд паміж 27 і 29 лістапада. 

Дадаткова дзейнічае прамоцыя на трохтомную серыю “Уладар Пярсцёнкаў” — 169,90 злотых і на чатыры кнігі пра Гары Потэра — 179,90 злотых за камплект. 

 

“Мяне няма”

Да 30 лістапада на ўсе наяўныя кнігі на сайце выдавецтва дзейнічае зніжка 20%. Прычым як на друкаваныя, так і на электронныя версіі.

“Лысы Чэрап”

Выдавецтва аб’явіла пра 50% зніжку на ўсе свае кнігі да пятніцы. 

 

“РозУМ Медыя”

Выдавецтва аб’явіла акцыю “Пяць пятніц на тыдні”. З 25 па 29 лістапада на сайце дзейнічае 25% зніжка на ўсе кнігі: і друкаваныя, і электронныя. 

 

“Букіністка”

Варшаўская кніжная крама і выдавецтва маюць прамоцыю на 27–29 лістапада: -15% па прамакодзе BLACK на замовы ад 200 злотых. 

 

“Камунікат”

Выдавецтва не плануе зніжак з нагоды “чорнай пятніцы”, але паабяцала нешта “больш карыснае”. Сачыце за абвесткамі!

 

“Гутэнберг”

Выдавецтва не робіць гэтым разам акцыі да “чорнай пятніцы”, але нагадвае пра раздзел з дзейнымі зніжкамі на сваім сайце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.