72-гадовую жанчыну, раней асуджаную на "хатнюю хімію", перавялі ў калонію

Жаночая калонія

Жаночая калонія

72-гадовую Алу Захараву з вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна пазбавілі волі на паўтара года. Ад красавіка 2026-га жанчыну трымаюць у калоніі №4 у Гомелі, паведамляюць праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".

Жанчыну спярша арыштавалі па абвінавачанн ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пакуль трымалі за кратамі, на яе пачалі справу за "абразу Лукашэнкі".

Увесну 2025 года суд Добрушскага раёна прысудзіў ёй тры гады "хатняй хіміі". Улетку 2025-га МУС ўнесла Захараву ў свой "спіс экстрэмістаў".

Жанчына мусіла адзначацца ў РАУСе. Але жыве яна ў вёсцы за 34 км ад Добруша. У свае гады яшчэ трымае хатнюю гаспадарку. Праз цяжкасці з транспартам і гаспадарчыя клопаты Захарава не заўжды паспявала своечасова адзначыцца ў міліцыі.

У выніку ёй замянілі "хатнюю хімію" на калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.