“Галя, адмена”: ці магчыма з дапамогай зваротаў адмяніць экстрэмізм — эфір

Наста Лойка

Наста Лойка / Еўрарадыё

У Беларусі “экстрэмістамі” прызнаны 6 745 чалавек. За пяць гадоў распачата больш за 22 000 “экстрэмісцкіх” спраў. У спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” трапілі праваабарончыя, культурніцкія, экалагічныя і шмат якія іншыя арганізацыі. 12 лістапада 2026 года Human Constanta запусціла кампанію “Галя, адмена — 50 дзён без «экстрэмізму»”. Былі накіраваны звароты ў сем органаў улады Беларусі — ад Адміністрацыі прэзідэнта да Канстытуцыйнага суда.

Чым пагражае наданне статусу “экстрэмістаў” арганізацыям ці актывістам, якія знаходзяцца за мяжой? Ці працуюць звароты ў сітуацыі “часам не да законаў” і навошта рэжыму адмаўляцца ад такога метаду змагання з апанентамі, як наданне статусаў “экстрэмізм” ці “тэрарызм”? Ці магчыма весці праваабарончую дзейнасць сёння ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, праваабаронца арганізацыі Human Constanta Наста Лойка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.