У Мінску абмяжуюць хуткасць пракатных самакатаў

Шэрынгавыя самакаты ў Мінску / onliner.by

Шэрынгавыя самакаты ў Мінску / onliner.by

У Мінску зменяцца правілы паркоўкі шэрынгавых самакатаў, а таксама будзе абмежаваная іх хуткасць. У некаторых месцах ездзіць будзе забаронена зусім.

Так вырашыў 24 сакавіка Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, піша агенцтва"Мінск-Навіны".

— Асноўным змяненнем стане рэгуляванне хуткасных рэжымаў у розных частках і зонах Мінска ў залежнасці ад інтэнсіўнасці руху пешаходаў і транспарту ў гэтых раёнах. Зоны абмежавання будуць да 15, 20 км/г, астатняя частка горада — да 25 км/г. Кантраляваць і абмяжоўваць хуткасць будзе спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое ўкараняць пракатныя арганізацыі, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

Для паркоўкі плануецца вылучыць спецыяльныя месцы. Праграмнае забеспячэнне будзе дазваляць завяршаць паездку толькі там, калі такая паркоўка знаходзіцца паблізу.

— Ацэнка нашаму пілотнаму праекту будзе дадзена пасля завяршэння пракатнага сезона, і пры дасягненні станоўчых вынікаў інфармацыя будзе накіравана ў рэспубліканскія органы для карэкціроўкі заканадаўства.

З восені 2022 года хуткасць электрасамакатаў, згодна з ПДР, не павінна перавышаць 25 км/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.