Маршрутчыка, які адмовіўся везці школьніка, пакаралі заўвагай
Маршрутка, ілюстрацыйнае фота / expressbus.by
Пакаралі кіроўцу мінскай маршруткі "Аўтавакзал Цэнтральны — Заслаўе", які адмовіўся везці дзіця.
Гісторыя, якую расказала ў Threads беларуска, завірусілася і атрымала шмат водгукаў. Жанчына расказала, што яе дзіця не магло даехаць дадому. Кіроўца маршруткі адмовіўся везці, бо ў дзіцяці не спрацавала картка, а гатоўкі пры сабе не было.
Сітуацыю пацвердзілі ў "Сталічным транспарце і сувязі". Там патлумачылі, што ў аўтамабілі разрадзіўся тэрмінал, таму кіроўца не змог прыняць аплату карткай. Пры гэтым на прадпрыемстве падкрэслілі, што гэта не падстава пакідаць дзіця на вуліцы.
Кіроўцу "выдадзены загад аб дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе заўвагі", паведамілі ў "Сталічным транспарце і сувязі". Таксама на прадпрыемстве кажуць, што правялі гутаркі на гэтую тэму з астатнімі кіроўцамі.