Беларуску намінавалі на прэстыжную праваабарончую шведскую прэмію
Аліса Сармант / Фото из личного архива
Заснавальніца арганізацыі TG House Аліса Сармант увайшла ў лік пяці намінантаў на прэмію Per Anger Prize 2027. Пра гэта паведаміў шведскі Форум жывой гісторыі (Forum för levande historia).
Дадзеная прэмія — гэта міжнародная ўзнагарода ўрада Швецыі ў галіне правоў чалавека. Кандыдатуру Сармант вылучыла шведская ЛГБТК-арганізацыя RFSL.
У прэс-рэлізе арганізатараў Сармант названа журналісткай, трансгендарнай жанчынай і праваабарончыцай з Беларусі. Яна заснавала TG House — першую ў краіне арганізацыю, якая займаецца абаронай правоў трансгендарных людзей.
Сармант дапамагае людзям, якіх пераследуюць: аказвае юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічную падтрымку і садзейнічае выезду з краіны. Сама яна была вымушана эміграваць, але працягвае працу.
Акрамя Сармант, на прэмію прэтэндуюць юрыстка Тамта Мікеладзе з Грузіі, палесцінскі праваабаронца Эйд аль-Хаталін, эфіопская група юрыстаў Human Rights First Ethiopia і ананімная праваабарончыца з Танзаніі. Яе імя не раскрываюць з меркаванняў бяспекі.
Пераможцу выбера незалежнае журы, яго імя стане вядома ў сярэдзіне сакавіка 2027 года.
Per Anger Prize заснавалі ў 2004 годзе. Яна названа ў гонар шведскага дыпламата Пера Ангера, які падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у выратаванні яўрэяў у Будапешце.
У 2006 годзе лаўрэатам стаў заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, а ў 2022 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.