У Мінску абмяжуюць рух грузавікоў і трактароў па МКАД у дзённы час
Грузавая машына на запраўцы / LookByMedia
З 1 студзеня 2027 года ў Мінску плануюць абмежаваць рух па МКАД для грузавікоў, трактароў і самаходных машын з 6.00 да 21.00. Пра гэта распавёў намеснік начальніка УГАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, піша БЕЛТА.
На пад'ёмах, уездах, развязках і іншых участках, дзе можа з'явіцца такі транспарт, усталююць дарожныя знакі з указаннем часавых інтэрвалаў.
Кантроль будзе ажыццяўляцца як супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, так і ў аўтаматызаваным рэжыме: з дапамогай сродкаў фотафіксацыі, сістэмы відэаназірання і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, дадаў намеснік начальніка УГАІ.
Для перавозчыкаў будуецца дарога з прамзоны Калядзічы на МКАД-2, таксама прадугледжана падаўжэнне вуліцы Свіслацкай да вуліцы Сяліцкага.