УСУ атакавалі ў Татарстане буйнейшы нафтахімічны комплекс Расіі

Удары нанеслі па ключавым прадпрыемстве Волжскага кластара "Сібура"

Удары нанеслі па ключавым прадпрыемстве Волжскага кластара "Сібура" / АСТРА

Узброеныя сілы Украіны ў ноч на 15 лістапада масіравана атакавалі Ніжнекамск у Татарстане. Пра гэта паведаміў мэр горада Радмір Белякаў.

Astra па кадрах відавочцаў устанавіла, што мэтай атакі стаў нафтахімічны комплекс "Ніжнекамскнафтахім". Выданне называе яго адным з буйнейшых у Расіі, ключавым прадпрыемствам Волжскага кластара "Сібура" і лідарам па вытворчасці сінтэтычных каўчукоў. На прадпрыемстве пачаўся моцны пажар. 

У прамзоне Ніжнекамска таксама знаходзяцца НПЗ "Татнафты" і нафтаперапрацоўчы комплекс "ТАІФ-НК". Паводле даных Astra, яны неаднаразова траплялі пад удары ЗСУ.

Astra высветліла, што ўдар прыйшоўся па падстанцыі 220 кВ "Т-10". Паводле даных выдання, аб'ект удзельнічае ў электразабеспячэнні Таганрога і яго прамысловай зоны, у тым ліку буйных прадпрыемстваў, напрыклад металургічнага завода "ТАГМЕТ".

У Растоўскай вобласці ў ходзе атакі пашкоджаны дзве электрападстанцыі і ўчастак сухапутнага калідора ў Крым — трасы Р-280. Як паведаміў губернатар Юрый Слюсар, гаворка ідзе пра мост праз чыгуначныя шляхі ў Неклінаўскім раёне. 

Абясточаны лініі электраперадачы ад станцыі Таганрог-Пасажырскі да Міхайлаўкі, цягнікі на гэтым участку часова не ходзяць. Рух аўтамабіляў на пашкоджаным участку Р-280 перакрыты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.