На адкрыццё крамы мясакамбіната прыехаў Карпянкоў і ганаровая варта
Карпянкоў на адкрыцці крамы ў Мінску / фота з інстаграм-акаўнту мясакамбіната
Урачыстае адкрыццё ў Мінску крамы магілёўскага мясакамбіната прайшло з удзелам ганаровай варты. Фатаздымкі з цырымоніі апублікаваў на сваёй старонцы ў Інстаграме мясакамбінат.
Гэта ўжо трэцяя крама прадпрыемства ў Мінску.
Акрамя роты ганаровай варты на адкрыццё прыехаў камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных справаў генерал-маёр Мікалай Карпянкоў.
Для першых наведвальнікаў правялі дэгустацыю прадукцыі.
Адкрыццё крамы / instagram.com/mkmog.by
Адкрыццё крамы / instagram.com/mkmog.by