Віцебская пошта згубіла пасылку, бо тая была падпісаная па-беларуску
Белпошта
Віцебская пошта не змагла даставіць пасылку, бо тая была падпісаная па-беларуску. Пра гэта расказала ў сацсетках жанчына, якая даслала пасылку.
Беларуска хацела павіншаваць сяброўку з днём народзінаў і даслала ёй пасылку ў межах краіны. Цягам тыдня імянінніца чакала паведамлення пра пасылку. Урэшце яна пайшла на пошту, каб даведацца пра лёс пасылкі асабіста. Але там нічога не знайшлі.
Аднак віцяблянка аказалася настойлівай і прасіла пашукаць яшчэ і яшчэ раз. Урэшце пасылку знайшлі і патлумачылі: яна была падпісаная па-беларуску, таму яе адразу і "не пазналі".