Міліцыя прыходзіць да людзей, якія шукалі праўды праз TikTok
Міліцыя / БелТА
На Віцебшчыне міліцыя пачала хадзіць да людзей, якія агучваюць скаргі і шукаюць праўды праз сацсетку TikTok.
Як піша тг-канал vitebsk_info, за апошнія два месяцы вядомыя ўжо мінімум чатыры такія выпадкі ў рэгіёне. Міліцыянты прыходзілі да тых, хто альбо сам запісваў відэазвароты з нагоды камунальных і іншых бедаў, альбо адпраўляў матэрыялы ў мясцовыя TikTok-паблік. У двух выпадках у людзей канфіскавалі тэхніку на экспертызу.
Таксама ў канале звяртаюць увагу, што ў TikTok хутка знікаюць многія ролікі, аўтары якіх звяртаюцца да Лукашэнкі. Як прыклад згадваецца нашумелы нядаўна ролік жыхаркі Дуброўна, чый 18-гадовы сын падпісаў кантракт з расійскім войскам.