Ад Офіса ў Варшаве да палітвязняў і праблем беларусаў у эміграцыі — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

У інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point Аляксандр Лукашэнка зноў прымерваецца да ролі міратворцы і прапануе асабіста завезці Уладзіміра Зяленскага ў Маскву. За гэтым выразна бачны страх апынуцца за бортам пасляваеннага ўладкавання Еўропы. Але небяспека таго, што падчас будучых мірных перамоў па Украіне не будзе прадстаўлены беларускі нацыянальны інтарэс, хвалюе і дэмсілы. І таму пытанне, хто нас можа прадстаўляць, застаецца надзвычай актуальным. Як і пытанне працягу “амерыканскага перамоўнага трэка” і вызвалення палітвязняў.

Што робіць Офіс, каб беларуская пазіцыя на перамовах па Украіне была прадстаўлена і якой бачыць гэтую пазіцыю Офіс? Ці варта непакоіцца за будучае “перамоўнага трэка” з ЗША? Што атрымліваецца зрабіць для вырашэння праблем беларусаў за мяжой і асабліва ва Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.