У Мінскай вобласці праходзяць зборы з камандзірамі атрадаў народнага апалчэння

Зборы народнага апалчэння

Зборы народнага апалчэння / УУС Мінаблвыканкама

У Мінскай вобласці праходзяць зборы з будучымі камандзірамі атрадаў народнага апалчэння ды іхнымі намеснікамі. Адбываюцца яны на базе вайсковай часці 3310 унутраных войскаў МУС.

Датамі збораў прызначаныя 17-18 лістапада, паведамляюць ва УУС Мінскага аблвыканкама.

З удзельнікамі збораў плануецца правесці тэарэтычныя і практычныя заняткі з удзелам байцоў АМАП, вайскоўцаў в/ч 3310 і медыцынскай службы.

"Апалчэнцы" будуць вывучаць дзеянні добраахвотнікаў у складзе нараду, пры дапамозе міліцыі падчас ваеннага становішча, вучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу, вывучаць пытанні нясення службы на блокпосце і абароны будынкаў.

Таксама на зборах высветляць парадак выдачы зброі і боепрыпасаў у атрады народнага апалчэння, пытанні стралковай падрыхтоўкі.

У Мінскай вобласці праходзяць зборы з камандзірамі атрадаў народнага апалчэння
Зборы народнага апалчэння / УУС Мінаблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.