Незаменная ці нязменная: пра Ціханоўскую, гульню ў палітыку і пройгрыш — эфір
Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч перакананы, што Офісу Святланы Ціханоўскай засталося няшмат. Перафразуючы героя аднаго рамана: “Ну, год, ну, яшчэ два, а потым…” І справа, як нехта думае, не толькі ў тым (хоць гэта і мае вялікае значэнне!), што Офіс не ўдзельнічаў у “гульні Мацкевіча”, — уплываюць на лёс Офіса і агулам дэмсіл яшчэ шмат якія чыннікі. І шмат якія людзі наўкол. Як прыхільнікі Ціханоўскай, так і прыхільнікі Ціханоўскага. На чале з ім.
Чаму Ціханоўская “незаменная” і ці не трапляем мы ў “офісны аўтарытарызм”? Што не так са стратэгіяй Офіса і АПК і як можна перафармаціраваць існуючыя ў эміграцыі інстытуцыі? Чаму без “дазволу” Святланы Ціханоўскай (Франака Вячоркі?) апаненты Офіса не могуць аб’яднацца і рабіць тое, на што тытульныя лідары не здатныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у 15:00.