Палкоўнік міліцыі, які трапіў у скандал з прастытуткамі, памёр у 49 гадоў
Уладзімір Дунаенка / komkur.info
Стала вядома пра смерць палкоўніка міліцыі Уладзіміра Дунаенкі, выкладчыка факультэта ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі. Яму было 49 гадоў, піша "Наша Ніва".
На пачатку 2020‑га Дунаенка стаў камандзірам 1‑й міліцэйскай брыгады 5448. Гэта часць унутраных войскаў, байцы якой ўдзельнічалі ў зверствах 2020 года.
У 2021‑м Дунаенка з'явіўся на працоўным месцы з фінгалам ды іншымі слядамі перапою. Пасля гэтага яго перавялі ў Гомель і прызначылі камандзірам 6‑й міліцэйскай брыгады 5525.
На гэтай пасадзе ён трапіў у скандал, калі "Кіберпартызаны" зрабілі анімаваны фільм на аснове яго праслушкі. З запісаў вынікала, што ў Дунаенкі ёсць праблемы з алкаголем і ён здраджвае жонцы — і з калегай, і з прастытуткамі ў клубах. Дарэчы, у калегі ён загадзя ўдакладняў, ці не сустрэне ў клубе "апазіцыйных" прастытутак.
Урэшце Дунаенку адправілі ў Вайсковую акадэмію — выкладчыкам факультэта ўнутраных войскаў.