Мінінфарм пакрыўдзіўся на YouTube, які выдаліў прапагандысцкія каналы

YouTube выдаліў прапагандысцкія каналы, ілюстрацыйнае фота

YouTube выдаліў прапагандысцкія каналы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Міністэрства інфармацыі знайшло "найгрубейшую праяву цэнзуры па нацыянальных прыкметах і інфармацыйнай сегрэгацыі". І гаворка зусім не пра зачыстку інфармацыйнай прасторы ў Беларусі.

Так лукашэнкаўскае ідэалагічнае ведамства адрэагавала на тое, што хостынг YouTube выдаліў каналы СТБ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і "Радыё Сталіца". Усе яны ўваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Канал СТБ забанілі падчас жывой трансляцыі ток-шоу "По существу". Яно прысвячалася так званаму Дню народнага адзінства і "пытанням гістарычнай праўды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.