“Будзем дамаўляцца”: Лукашэнка выпіхвае з перамоў па Украіне Трампа — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Пакуль Трамп ва Украіне спыняе трэцюю сусветную вайну (ядзерную!), Лукашэнка рыхтуе пляцоўку для будучых мірных перамоў. Менавіта ў Мінску ён прапануе сустрэцца прадстаўнікам Расіі і Украіны. Верагодна, размова ідзе пра Пуціна і Зяленскага. Галоўнае — без аніякіх пасярэднікаў. Нават Лукашэнка пасярэднікам не будзе. Таму што будзе ўдзельнікам гэтых перамоў. “Будзем дамаўляцца. Таму што мы ўцягнуты ў гэты ўкраінскі канфлікт, нашы інтарэсы ў гэтых мірных перамовах вельмі сур’ёзныя”, — сказаў Лукашэнка, выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Пакуль Трамп плануе сустрэчу “на траіх” з Пуціным і Сі, Лукашэнка працуе над іншай сустрэчай “траіх”.
Ці пагодзіцца Зяленскі (і Трамп) на мірныя перамовы ў Мінску ў прапанаваным Лукашэнкам фармаце? Які сігнал дасылаюць Мінску з Еўропы, узгадніўшы прыезд у Беларусь кіраўніка АБСЕ? Ці чакаць значнай змены палітыкі ЗША адносна Еўропы агулам і Беларусі ў прыватнасці па выніку прамежкавых выбараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.