Пра “вялабягучую” ШАС і “непрафесійнасць” АБСЕ — эфір з Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Выступаючы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў і АБСЕ, і ААН, і ШАС. АБСЕ ў яго даўно не займаецца пытаннямі бяспекі і супрацоўніцтва і знаходзіцца “далёка на задворках не толькі сусветных, але і еўрапейскіх працэсаў”. Павестка ААН “не адпавядае інтарэсам глабальнай большасці”. А ў ШАС — “вялабягучая нейкая павестка і паводзіны яе чальцоў”. Маладзец, паводле Лукашэнкі, толькі Трамп, які проста цяпер спыняе патэнцыйную ядзерную вайну, у якую можа перарасці вайна ва Украіне.
Што ў Мінску робіць кіраўнік АБСЕ і што насамрэч стаіць за гэтым візітам? Які сцэнар спынення вайны ва Украіне сёння найбольш верагодны і ці будзе ён выгадны Лукашэнку? Ці можа “Ліст палітвязняў” змяніць пазіцыю заходніх палітыкаў адносна Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.