Адкрыўся віртуальны музей беларускіх яўрэяў
Прэзентацыя віртуальнага музея ў Нью-Ёрку / Belarusian-Jewish Cultural Heritage Center
Адкрыўся віртуальны музей, прысвечаны гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў, піша брытанскае выданне Jewish Heritage Europe.
У праекта няма адзінага музейнага будынка: на лічбавай платформе аб'яднаны розныя калекцыі незалежна ад іх фізічнага месцазнаходжання. Праект аб'ядноўвае лічбавыя выставы, архіўныя дакументы, фатаграфіі і сямейныя ўспаміны. Зазірнуць у віртуальны музей можна па гэтай спасылцы.
Арганізатар праекта — Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны. Ён быў заснаваны ў Мінску ў 2019 годзе беларускай куратаркай і арганізатаркай культурных праектаў Маяй Кацнэльсан.
"Музей — гэта адказ на выклік, звязаны з працай з беларускай яўрэйскай спадчынай, значная частка якой была знішчана, забыта або рассеяна па ўсім свеце, — расказала Кацнельсон. — Ён задуманы як праект, які развіваецца, у якім дзякуючы супрацоўніцтву і ўдзелу людзей паступова будуць з'яўляцца новыя гісторыі, калекцыі і ініцыятывы".
Адзін з іншых гучных праектаў Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны — выстава "Эмі Уайнхаус: сямейны партрэт". Яна прайшла ў Мiнску ў 2019 годзе i якая распавядала пра беларускія карані сям'і брытанскай спявачкі. Акрамя таго, Цэнтр арганізаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі выставу фатографа Майсея Напельбаўма, а таксама працаваў з праектамі, прысвечанымі віцебскаму мастацкаму авангарду.