За кастрычнік ЗВР Беларусі скараціліся амаль на 380 млн долараў
Нацбанк
Золатавалютныя рэсурсы Беларусі па стане на 1 лістапада склалі 14,257 млрд долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
На працягу кастрычніку яны скараціліся на 376,5 млн долараў. У Нацбанку гэта патлумачылі зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.
Па стане на 1 кастрычніка 2026 года аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі складаў $14,633 млрд. У верасні ён таксама зменшыўся. Прычым скарачэнне ў верасні было яшчэ большым — на 610 млн долараў.