"Пшэварот Туска": як прапаганда піша крызіс вакол Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы
Прыклады публікацый / Euroradio/Claude
Пасля пачатку крызіса вакол Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы былы палітзняволены Анджэй Пачобут папярэджваў, што гэта выклікае "выбух радасці і задавальнення" ў беларускай і расійскай прапаганды. Еўрарадыё выгрузіла і прааналізавала больш за тысячу публікацый тэлеграм-каналаў БелТА, АНТ і "Жоўтых сліў", каб пацвердзіць ці зняпраўдзіць яго гіпотэзу. Спойлер: Пачобут быў правы.
Кожны з каналаў за перыяд з другой паловы дня 30 кастрычніка па першую палову дня 3 лістапада зрабіў у некалькі разоў больш публікацый, звязаных з Польшчай, чым у папярэдні такой жа перыяд.
Тэма крызісу вакол Канстытуцыйнага трыбунала прысутнічае ў амаль што кожнай пятай публікацыі "Жоўтых сліў" (19%). Тэлеграм тэлеканала АНТ, як і інфармацыйнага агенцтва БелТА, агулам публікуе ў разы больш навін, таму тут доля склала каля 5% і 3% адпаведна.