Рост пенсій і цэн: ці кампенсуе адно другое? Аналіз эканамісткі. Эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

У Беларусі падаражаў праезд у грамадскім транспарце. Здавалася б, усяго на 10 капеек — што тое значыць? Асабліва на фоне інфармацыі, што пенсіі з наступнага года падвышаюцца ажно на 10%! І сярэдні заробак, паводле Белстата, у кастрычніку вырас на 20 рублёў. Ну а тое, што інфляцыя і кошты на прадукты растуць, — дык жа жыццё такое, кажа прапаганда. І паказвае на Еўропу, дзе, як вядома, людзі галадаюць, а беларускія эмігранты дык і ўвогуле жыць не маюць на што.

Ці варта рабіць трагедыю з павышэння кошту праезду і ці кампенсуецца гэта ростам заробкаў? Беларусы масава бяруць крэдыты, у тым ліку ільготныя пад 4%, але чаму гэта не надта добра? Як доўга беларускія прадпрыемствы змогуць зарабляць на расійскім рынку і на вайне? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.