У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек — "Наша Ніва"
Докшыцы / sb.by
У ізалятары часовага ўтрымання Докшыцкага РАУС загінуў чалавек. Трагічны інцыдэнт здарыўся некалькі дзён таму, піша "Наша Ніва".
У камеру мясцовага ізалятара пасадзілі мужчыну. У тую ж ноч ён, як мяркуецца, павесіўся на ўласных штанах. Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе пра 60‑гадовага вяскоўца з Параф’янава.
Начальнікам Докшыцкага РАУСа з 2 лістапада з'яўлецца падпалкоўнік Дзмітрый Курыленка. Трагедыя здарылася менш чым праз два тыдні пасля яго прызначэння.