Чацвёра грамадзян Беларусі загінулі ў Грузіі, мікрааўтобус упаў з абрыву

Мікрааўтобус упаў у цесніну на гары Гомі

Мікрааўтобус упаў у цесніну на гары Гомі / ghn.ge

Чацвёра грамадзян Беларусі загінулі ў Грузіі, калі мікрааўтобус упаў у цесніну на гары Гомі, пішуць грузінскія медыі.

Усяго ў выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек. У салоне таксама знаходзіліся двое дзяцей, яны выжылі.

Усе загінулыя пасажыры былі беларускімі турыстамі.

МУС пачало расследаванне па артыкуле аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якое стала прычынай гібелі людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.