Грамадзянін Беларусі пацярпеў падчас дронавай атакі на Браншчыну

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva

Падчас дронавай атакі ў Бранскай вобласці Расіі пацярпеў грамадзянін Беларусі. Пра гэта заяўляе дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на МЗС нашай краіны.

Паведамляецца, што беспілотнік атакаваў легкавы аўтамабіль у Злынкаўскім раёне Браншчыны. Пры гэтым траўмы атрымалі тры чалавекі, адным з якіх быў наш суайчыннік.

Беларуса даставілі ў Злынкаўскую бальніцу, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Стан пацярпелага ацэньваецца як стабільны.

Гэта не першы выпадак, калі нашы суайчыннікі трапляюць пад атаку дронаў у Бранскай вобласці. МЗС Беларусі рэкамендавала ўстрымацца ад такіх паездак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.