Без нечаканасцяў. Прэзідэнт Арменіі перапрызначыў Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам
Нікол Пашынян / primeminister.am
Прэзідэнт Арменіі Ваган Хачатуран перапрызначыў Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам. Раней 2-га жніўня армянскі ўрад на чале з Пашынянам падаў у адстаўку — гэта была звычайная працэдура пасля парламенцкіх выбараў.
А прэзідэнт Арменіі мусіў прызначыць новы ўрад і новага прэм'ера — кандыдата, вылучанага парламенцкай большасцю.
Напачатку чэрвеня ў Арменіі прайшлі парламенцкія выбары. Перамагла партыя "Грамадзянская дамова" Пашыняна, якая набрала амаль 50% галасоў. Па законе, пасля выбараў дзейны кабінет міністраў складае паўнамоцтвы. А ў абноўленым парламенце фарміруецца новы ўрад.