У Гомельскім раёне шукаюць збеглага паўліна
Зніклы паўлін / gomel.today
У Гомельскім раёне шукаюць збеглага паўліна. Гаспадары абяцяюць узнагароду таму, хто дапаможа: "Для нас ён не проста прыгожая птушка, а частка сям'і і душа. Мы вельмі чакаем яго вяртання".
Паўлін знік некалькі дзён таму ў вёсцы Цагельня. Цяпер ён можа гуляць па мікрараёнах на поўдні Гомеля ці па навакольных вёсках Кантакузаўка і Клімаўка.
Цікава, што гэта не першы выпадак, калі непадалёк ад Гомеля губляюцца паўліны. Напачатку верасня адна такая птушка неспадзявана прыйшла ў вытворчыя памяшканні на вуліцы Ландышава. Тады яе фота апублікавалі ў Threads, і гаспадар хутка знайшоўся — бо, як выявілася, шукаў свайго паўліна ўжо два дні.