У Беларусь з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў экстрадыравалі грамадзяніна Мадагаскара
Экстрадыцыя грамадзяніна Мадагаскара / Скрыншот
У Беларусь з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў экстрадыравалі грамадзяніна Мадагаскара. Яго шукалі праз Інтэрпал — як арганізатара нелегальнай міграцыі.
У чэрвені 2024 года мужчына прывез у Беларусь 13 замежнікаў: грамадзянаў Бурундзі, Камеруна, Каморскіх Астравоў і Нігерыі. Некаторы час яны правялі на беларускай тэрыторыі, а далей паспрабавалі перйсці мяжу з адной з краінаў Еўрасаюза. Вядома, па-за памежнымі пераходамі.
Працэдура перадачы мадагаскарца беларускай міліцыі адбылася ў аэрапорце Дубая. Яго даставілі ў Мінск рэйсам "Белавія".