У Кангрэсе ЗША рыхтуюць забарону на расійскую нафту

Прэзідэнт ЗША стаў на бок Расіі? Чым адкажуць іншыя галіны ўлады?

Прэзідэнт ЗША стаў на бок Расіі? Чым адкажуць іншыя галіны ўлады? / LRT

Кангрэсмен-рэспубліканец Браян Фіцпатрык паведаміў у сацсетцы X, што рыхтуецца двухпартыйны законапраект аб забароне любых закупак расійскай нафты. Дакумент атрымае назву "Закон Ронaльда Рэйгана "Мір праз сілу" і будзе вынесены на пленарнае пасяджэнне ў парадку пазачарговага разгляду.

"Ён будзе прыняты пераважнай большасцю галасоў", — адзначыў Фіцпатрык.

Іншы кангрэсмен, Дон Бэйкан, заявіў "Украінскай праўдзе", што рашэнне Трампа пра закупкуу дызельнага паліва ў Расіі выглядае як слабасць. Паводле яго, шэраг рэспубліканцаў катэгарычна не згодныя з гэтым рашэннем, хаця сам ён падтрымае законапраект. Бэйкан выказаў здагадку, што рашэнне звязана з прадстоячымі выбарамі, і нагадаў, што, паводле апытанняў, каля 70% амерыканцаў падтрымліваюць Украіну.

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан назваў зняцце абмежаванняў "агідным". Па яго словах, цэны на паліва вырасталі пасля закрыцця Армузскага праліва, а не з-за дзеянняў Кіева.

Былы спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Кіт Келаг у эфіры Fox News выказаў здагадку, што Уладзімір Пуцін спрабуе выкарыстаць пагадненне аб пастаўках дызпаліва, каб абараніць расійскія НПЗ ад украінскіх удараў.

"Гэта вайна, яны дзейнічаюць правільна", — адзначыў Келаг, гаворачы пра Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.