ЗША прыпынілі санкцыі на расійскі дызель, але гэта не дапаможа знізіць кошты паліва
ЗША часова прыпынілі санкцыі на расійскі дызель / Getty Images
ЗША часова прыпынілі санкцыі на расійскі дызель, аднак істотна знізіць кошты на паліва гэта наўрад ці дапаможа. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасля перамоў з Уладзімірам Пуціным Расія паставіць больш за 300 тысяч тон дызельнага паліва на амерыканскі і сусветны рынкі, яшчэ 500 тысяч тон — у лістападзе і мільён тон — пасля гэтага.
Аднак, паводле аналітыкаў, апытаных газетай "Вашынгтон Пост", гэтыя аб’ёмы невялікія ў параўнанні з амерыканскім спажываннем. ЗША выкарыстоўваюць каля 400 тысяч тон транспартнага дызелю штодня, таму нават у выпадку ўплыву на цэны ён будзе нязначным.
Пры гэтым дамоўленасць можа мець палітычнае значэнне для Трампа. Менш чым праз месяц у ЗША пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс, а рост коштаў застаецца адной з галоўных прычын незадаволенасці выбаршчыкаў. Паводле апошняга апытання Pew Research, рэйтынг ухвалення Трампа знізіўся да 30 працэнтаў.