Мінпрацы пашырае спіс прафесій для спрошчанага найму замежнікаў

Пошук працы

Пошук працы

З 2027 года ў Беларусі замежнікаў па асобных прафесіях па-ранейшаму можна будзе наймаць без спецыяльнага дазволу — дастаткова паведаміць падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі. Спіс рабочых прафесій пашыраць з 29 да 31 пазіцыі: дададуць кіроўцу пагрузчыка, трактарыста і аператара птушкафабрык і механізаваных ферм. 

А вось пералік пасад служачых, наадварот, скароцяць з 18 да 16. З яго прыбяруць акушэра і фельчара. У спісе застануцца, у прыватнасці, аграномы, заатэхнікі, інжынеры, ветэрынарныя спецыялісты, лекары і медсёстры.

На фоне дэфіцыту кадраў у краіне пытанне прыцягнення работнікаў з-за мяжы застаецца актуальным. Паводле звестак ПАРЕ, пасля жніўня 2020 года Беларусь пакінулі ад 200 да 500 тысяч чалавек. У траўні 2024 года намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч заявіла, што прыярытэтам павінны быць утрыманне ўласных кадраў і вяртанне грамадзян, якія з'ехалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.