Стваральнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby асудзілі завочна

Марына і Вячаслаў Касінеравы

Марына і Вячаслаў Касінеравы / фота са старонкі Марыны Касінеравай у Фэйсбуку

Стваральнікам праваабарончай ініцыятывы Dissidentby рэжым Лукашэнкі вынес завочныя прысуды.

Вячаслава Касінерава пакаралі 11 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у 40,5 тысячы рублёў, Марыну Касінераву — 12 гадамі калоніі агульнага рэжыму і штрафам у 45 тысяч рублёў.

Праваабаронцаў прызналі вінаватымі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку — па двух частках артыкула 361 — за стварэнне (абодвух) і за паўторнае стварэнне (толькі Марыну Касінераву) "экстрэмісцкага фармавання".

"Разам — 23 гады пазбаўлення волі. Менавіта так дыктатура ацаніла нашу праваабарончую дзейнасць", — каментуюць прысуд Касінеравы.

Завочныя прысуды супраць іншадумцаў, якія знаходзяцца за мяжой, сталі папулярнымі ў Беларусі пасля 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.