Плато рэпрэсій: ці гатовы рэжым да “адлігі” і як з ім дамаўляцца — эфір

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч / Еўрарадыё

Нядаўна на літоўска-беларускай мяжы размясцілі плакаты з папярэджаннем пра небяспеку паездак у Беларусь. За кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Літвы, асуджаныя да чатырох і 15 гадоў калоніі. Агулам жа, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 24 замежнікі застаюцца палітвязнямі ў Беларусі. Палітычны пераслед, затрыманні і прысуды не спыняюцца, а памілаваныя палітвязні, якія засталіся ў Беларусі, сутыкаюцца з сур’ёзнымі абмежаваннямі, што закранаюць іх паўсядзённае жыццё. Змяніць сітуацыю прапануецца праз перамовы з рэжымам.

Якой сёння выглядае сітуацыя ў Беларусі, па меркаванні праваабаронцаў “Вясны”? Ці ёсць прыкметы таго, што рэжым жадаў бы пайсці на дээскалацыю? Ці рэальна дамагацца вызвалення палітвязняў санкцыйным ціскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.